Прэс-рэліз МАЛАДОГА ФРОНТУ

6 лютага 18.00

МАЛАДЫ ФРОНТ: ПРАРЫЎ У ЭЎРОПЕ І ПАДТРЫМКА З РАСЕІ

Сёньня, 6 лютага, адбылася прэсавая канфэрэнцыя МАЛАДОГА ФРОНТУ, на якой сябры МФ распавялі пра вынікі візыту старшыні міжнароднай камісіі арганізацыі Сержука Лісічонка ў Брусэль і першыя водгукі на лісты да знакамітых эўрапейцаў.

Падчас свайго візыту ў Брусэль Сяржук Лісічонак удзельнічаў у працы зімовага ўнівэрсітэту арганізацыі Эўрапейскіх Дэмакратычных Студэнтаў (EDS) прысьвечанай разьвіцьцю Эўразьвязу, а таксама прысутнічаў на паседжаньні Рады EDS. Падчас візыту была дасягнутая дамоўленасьць, што на чарговым паседжаньні Рады EDS у сакавіку гэтага году МАЛАДЫ ФРОНТ будзе прыняты ў склад “Моладзі Эўрапейскай Народнай Партыі” (куды ўваходзіць EDS), у якасьці назіральніка.

Акрамя гэтага, адбылася сустрэча прадстаўнікоў МФ з Гюнтэрам Філенгерам, генэральным сакратаром SMI-UNION EPP (Асацыяцыя Малога й Сярэдняга Бізнэсу Эўрапейскай Народнай Партыі), які паабяцаў інфармацыйную падтрымку кампаніі “Беларусь у Эўропу!”. Беларуская дэлегацыя зрабіла вялікае ўражаньне на прэзыдэнта групы Эўрапейскай Народнай Партыі (ЭНП) ў Эўрапарлямэнце Ганса Герта Пёттэрынга, які прысьвяціў траціну свайго ўрачыстага выступу Беларусі. (Нагадаем, што ЭНП мае самую вялікую фракцыю ў Эўрапейскім Парлямэнце).

Эўрапейская Народная Партыя ўжо адправіла ў Беларусь рэклямныя матэрыялы на эўрапейскую тэматыку (буклеты, мапы, бралкі, асадкі, цукеркі) – дзеля падтрымкі маладафронтаўскай кампаніі “Беларусь у Эўропу”.

Варта зазначыць, што МАЛАДЫ ФРОНТ – адзіная маладзёвая арганізацыя Беларусі, якая мае эўрапейскія кантакты такога высокага ўзроўню.

Апроч гэтага, на адрас МАЛАДОГА ФРОНТУ дайшлі 2 лісты-адказы на зварот да эўрапейцаў. Пра падтрымку маладафронтаўскай кампаніі “Беларусь у Эўропу!” заявіла лідэр Дэмакратычнага Саюзу Валерыя Навадворская, якая напісала : “Для таго каб беларускі сувэрэнітэт быў у бясьпецы, і беларуская дэмакратыя магла адбыцца…. Заходнія дэмакратыі павінны прыняць канцэптуальнае рашэньне і прапанаваць Крамлю хутчэй задушыцца ўласным газам і ўтапіцца ва ўласнай нафце, чым працягваць, у імя імпарту гэтых энерганосьбітаў, мірыцца з татальным непрызнаньнем правоў чалавека на нашых тэрыторыях”. Аб гэтым жа заявіў і Старшыня Партыі эканамічнай свабоды Канстанцін Баравой. Ён піша, што: “Мы салідарныя з вашым імкненьнем зрабіць сваю радзіму часткай цывілізаванага сьвету, вырвацца з пад прэсу правінцыйнага дыктатара Лукашэнкі, вызваліцца з пад апекаваньня старэйшага брата, які насаджае свае імпэрскія комплексы”.

P. S. Кампанія МАЛАДОГА ФРОНТУ “Беларусь у Эўропу!” пачнецца 14 лютага

Прэс-служба МАЛАДОГА ФРОНТУ


МАЛАДОМУ ФРОНТУ

В поддержку кампании “Беларусь у Эўропу!

ДОРОГИЕ ДРУЗЬЯ И СПОДВИЖНИКИ!

Нам близко и понятно ваше стремление оказаться в Европе. Мы бы и сами не прочь туда попасть. Но, к сожалению, между нашими общими намерениями и Европой лежат авторитарные режимы Путина и Лукашенко. С ними мы в Европу не попадем.

Вам предстоит преодолеть стремление вашего маленького слабоумного фюрера оказаться в желудке у имперской России на правах захолустной отсталой губернии.

Мы же боремся с имперскими амбициями такой же захолустной и отсталой России, тщетно пытающейся с помощью Ирана, Ирака и Северной Кореи сыграть роль Третьего Рима.

Мы знаем, какие героические усилия предпринимает Малады Фронт, чтобы сохранить демократический потенциал своей страны. И вам и нам на пути в Европу предстоит преодолеть рабскую покорность наших народов, которые уже не одно столетие позволяют своим доморощенным тиранам вытирать об себя сапоги.

Для того, чтобы белорусский суверенитет был в безопасности, и белорусская демократия могла состояться, для того, чтобы не был восстановлен, дополненный другими диктаторскими режимами Советский Союз, западные демократии должны принять концептуальное решение и предложить Кремлю скорее задушиться собственным газом и утопиться в собственной нефти, чем продолжать, во имя импорта этих энергоносителей, мириться с тотальным непризнанием прав человека на наших злополучных территориях.

За вашу и нашу Свободу.

Валерия НОВОДВОРСКАЯ.
Лидер Демократического Союза.


МАЛАДОМУ ФРОНТУ

ДОРОГИЕ ДРУЗЬЯ!

Мы солидарны с вашим стремлением сделать свою Родину частью цивилизованного мира, вырваться из под пресса провинциального диктатора Лукашенко, освободиться от опеки старшего брата, насаждающего свои имперские комплексы везде на территории бывшей империи, где народ не контролирует свою власть, где еще не победили принципы свободы и демократии.

Ваши действия важны для народа Беларуси, который должен видеть, что молодежь не смиряется с произволом и тупостью власти.

Вы восстанавливаете честь всего белорусского народа.

Ваша акция важна и для россиян, которые должны наконец-то понять, что не смогут стать свободными гражданами свободной страны , пока они не ценят свободу своих соседей и братьев, превращая братские славянские объятья в оковы.

Все, что вы делаете, безусловно, поучительно и для Лукашенко, который должен помнить о судьбе Милошевича, и понимать, что это – его выбор.

Мы надеемся еще и на то, что ваш призыв о помощи будет услышан и теми циничными политиками на Западе, которые согласны не замечать очевидных нарушений прав человека в Беларуси и в России и согласны обменять нашу с вами свободу на собственное спокойствие и видимую стабильность.

Мы с вами в вашей борьбе за нашу и вашу свободу.

Константин БОРОВОЙ.
Председатель Партии экономической свободы.